«Цмокі» - безумоўны лідэр сваёй групы



Сёння жаночая каманда «Цмокі-Мінск» сустракалася з «Растоў-Дон» з Расіі. У цяжкім паядынку пераможцамі выйшлі нашы дзяўчаты– 67:66 (23-5, 12-24, 18-21, 14-16).

Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Вікторыя Гаспер (21+14 падбораў), Ала Мураўская (20+8 падбораў), Рэйчал Терыёт (10+10 асістаў).
«Растоў-Дон»: Анастасія Максімава (18), Элеанора Алейнікава (13).

Ход гульні
Нашы дзяўчаты ўпэўнена пачалі сустрэчу, не дазволіўшы саперніцам у першай чвэрці практычна нічога – 23:5. Менавіта гэта перавага ў 18 ачкоў, заваяванае ў стартавым адрэзку, дазволіла мінчанкам выйсці пераможцамі гсустрэчы. «Растоў-Дон» выйграў тры чвэрці з чатырох, але ўпэўненыя дзеянні лідэраў нашай каманды Гаспер, Муравской і Терыёт дазволілі утрымаць хісткую перавагу ў 1 ачко.

Герой
Вікторыя Гаспер прынесла сваёй камандзе 11 з 14 ачкоў у заключным адрэзку сустрэчы. Акрамя таго, нашай цэнтравой не было роўных у барацьбе за падбор.

Лічба
9 – столькі гульцоў задзейнічаў Андрэй Ваўлеў у сённяшняй сустрэчы. Яго апанент выпусціў на пляцоўку ўсіх 11 дзяўчат, числившихся у ростэры.

Статыстыка матчу