«Цмокі» даведаліся супернікаў у Лізе Чэмпіёнаў



4 ліпеня ў Жэневе адбылася жараб'ёўка ўдзельнікаў кваліфікацыйных раўндаў і групавога этапу Лігі Чэмпіёнаў 2019/20.

«Цмокі» адкрыюць міжнародны сезон матчам супраць фінскага «Карху». Першая гульня адбудзецца 17 верасня і будзе выязной: мінчукі адправяцца ў Каухайокі на захадзе Фінляндыі. Зваротная сустрэча пройдзе ў Мінску 20 верасня. Астатнія пары першага кваліфікацыйнага раўнда выглядаюць наступным чынам:

LCh

У выпадку перамогі над фінамі «Цмокаў» будзе чакаць сустрэча з польскім «Цукер Торунь», які ў мінулым сезоне выбіў нас са змагання ў Лізе Чэмпіёнаў. Гульні пройдуць 26 і 29 верасня.

Мы ўжо пісалі, што ў адрозненні ад папярэдняга сезону сёлета колькасць кваліфікацыйных раўндаў скарацілася да двух. Гэта азначае, што пераможцы другога этапу трапляюць у рэгулярны сезон. Наша каманда патэнцыйна трапляе ў групу А, дзе яе будуць чакаць «БАКСІ Манрэса» (Іспанія), «Дынама Сасары» (Італія), «Філаў Астэндэ» (Бельгія), «СІГ Страсбург» (Францыя), «Турк Тэлекам» (Турцыя), «Юнэт Халон» (Ізраіль), пераможца «пары» «Кераўнас» (Венгрыя)/«Баккен Бэарс» (Данія)/«Літкабеліс» (Літва).

Групавы этап пачнецца з 15 кастрычніка.