«Цмокі» ізноў лепшыя ў краіне



Самыя рэзультатыўныя
«Алімпія»: Надзея Надзежка (11+6 падбораў), Вольга Капылова (18+10 падбораў).
«Цмокі-Мінск»: Рэйчал Тэрыёт (21+8 падбораў), Вікторыя Гаспер (21+8 падбораў), Даніэль МакКрэй (16+8 падбораў).

Мінчанкі падышлі да трэцяга матчу фінальнай серыі з фантастычным дасягненнем: наша каманда не прайграла ніводнай сустрэчы ў бягучым розыгрышы чэмпіянату. Як сказаў галоўны трэнер каманды Андрэй Ваўлеў «у выпадку перамогі такое дасягненне немагчыма будзе пераскочыць, толькі паўтарыць». Але да гэтага дзяўчыны павінны былі выйграць яшчэ адну сустрэчу.

Як і ў папярэдніх матчах мінчанкі рванулі наперад з першых хвілін, ужо вельмі ім не хацелася адкладаць вырашэнне пытання пра чэмпіёнства на апошнюю чвэрць. Пры такім раскладзе Андрэй Ваўлеў стаў выпускаць моладзь ужо ў другой чвэрці. І менавіта яна стала самай безвыніковай для нашай каманды. Дарэчы, на дваіх супернікі здзейснілі 14 кідкоў з-за дугі, не трапіўшы пры гэтым ані разу.
 
У цэлым, «Цмокі» дазволілі суперніцам выйграць з мінімальнай перавагай другую і чацвёртую чвэрці, бо мелі прыстойны гандыкап па выніках астатніх дзвюх. Такая перавага дазваляла Андрэю Ваўлеву задзейнічаць усіх гульцоў лаўкі. Мінчанкі здабываюць перамогу ў апошнім матчы фіналу, давядучы лік у серыі да 3-0 – 85:67.

«Цмокі-Мінск» заваёўваюць свой трэці запар і пяты ў гісторыі чэмпіёнскі тытул. Вікторыя Гаспер прызнана MVP турніру, а Ала Мураўская – лепшым форвардам.

championshiop

Галоўны трэнер Андрэй Ваўлеў:
Вядома, з боку трэнерскага штабу, такая серыя – гэта не вельмі весела. Каб каманда была ў тонусе, хацелася б бачыць канкурэнцыю, і, як ні дзіўна, паразы. Калі ты прайграеш, але знаходзіш сілы ўстаць і ісці далей. Менавіта канкурэнцыя дазваляе гульцам расці прафесійна.

Але сёння я віншую сваю каманду з такім дасягненнем. Яны малайчыны!

stats