«Цмокі» спыняюць супрацу з Дамінэзам Барнэтам



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і амерыканец Дамінэз Барнэт спыняюць супрацу па заканчэнні дзеяння кантракта.

Барнэт правёў у складзе нашай каманды 1 сезон. У Кубку ФІБА-Еўропа выходзіў на паркет у 12 сустрэчах і набіраў у сярэднім 9.8 ачкоў, 3.4 падбораў і 3.1 асісты. У Адзінай Лізе ВТБ – 18 гульняў са статыстыкай 14.1 ачкі, 3 падборы, 2.8 асісты.

Мы дзякуем Дамінэзу за сезон і жадаем яму далейшых поспехаў.