«Цмокі» спыняюць супрацу з Бартакавай



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і Ленка Бартакава спыняюць супрацу па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта.

Ленка праводзіла свой другі год у Мінску. Праўда, летась чэшка пакінула сталіцу пасля вылету з Еўракубку.  У сезоне 2019/20 у Еўракубку Бартакова праводзіла на пляцоўцы ў сярэднім па 34 хвіліны. За гэты час яна паспявала адзначыцца 5.1 ачкамі, 2.5 падборамі і 8 асістамі. У Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лізе – 8.3 ачкі, 3.1 падборы, 7.3 асісты (лепшы паказнік бягучага сезону ў турніры) за 30 хвілін. Статыстыка беларускага чэмпіянату – 5.2 ачкі, 2.6 падборы, 5.5 перадач за 27 хвілін.

Мы дзякуем Ленцы за 2 гады ў Мінску і жадаем поспехаў!