«Цмокі» у фінале



Самыя рэзультатыўныя:
«Вікторыя»: Яна Галякова (11).
«Цмокі-Мінск»: Шэнан МаКкалум (12), Ала Мураўская (10+10 падбораў).

У Гродня «Цмокі» адправіліся без Вікторыі Гаспер і Даніэль Макрэй, што, зрэшты, не адбілася на выніку. Мінчанки дазволілі суперніцам здзейсніць толькі 2 рэзультатыўныя атакі за першую чвэрць, адразу пазначыўшы, што расцягваць вызначэнне фіналіста не маюць намер.

Падначаленыя Андрэя Ваўлева будзённа выйгралі і наступныя два адрэзкі, не дазволіўшы згуляць аднаму з лідараў каманды – Яне Яхнавец. Толькі ў апошняй дзесяціхвілінцы, згуляўшы пяцёркай моладзі, «Цмокі» далі магчымасць гульцам «Вікторыі» набраць роўную колькасць ачкоў. 36:69 (4-18, 12-16, 4-19, 16-16) і трэцяя перамога ў серыі для нашай каманды, якая ў фінале чакае пераможца пары «Алімпія» - «Гарызонт». Апошні сёння таксама перайграў гарадзенскую каманду і захаваў для сябе шанцы на фінал.

Статыстыка матчу