«Цмокі» у фінале



Трэці матч фінальнай серыі паміж асноўнай камандай «Цмокі-Мінск» і «Гродна-93» пачаўся роўным змаганнем. Але падоўжылася гэта ледзь больш за палову чвэрці. Ужо на апошніх хвілінах «Цмокі» дадалі і выйшлі наперад. А ў наступным адрэзку гаспадары прадэманстравалі шчыльную і якасную абарону, што дазволілі Гродна адзначыцца толькі 10 набранымі ачкамі.

У другой палове сустрэчы мінчане працягнулі граміць суперніка: Брыён Раш і Аляксей Трасцінецкі закідалі з перыметра, Сарыкопулас і Семянюк працавалі ў фарбе. Не адставалі і астатнія: 8 з 9 гульцоў нашай каманды, што выходзілі сёння на паркет, адзначыліся набранымі ачкамі.

104:58 і разгромная перамога гаспадароў пляцоўкі. Аляксей Трасцінецкі і Дэвон Садлер на дваіх прынеслі нашай камандзе 46 ачкоў.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
У параўнанні з папярэднімі сустрэчамі, сёння пачалі значна лепш. Канцэнтрацыя і агрэсія на абодвух канцах пляцоўкі дапамаглі нам хутчэй знайсці сваю гульню і дамінаваць на працягу 40 хвілін.

Што да фіналу, то да гульні з "Барысфенам" мы павінны падрыхтавацца. Ёсць досыць часу, каб і фізічна, і псіхалагічна правільна падысці  да гульні і паспрабаваць паказаць добры, якасны баскетбол.

«Цмокі» сканчаюць паўфінальную серыю з лікам 3-0 і выходзяць у фінал, дзе іх ужо чакае магілёўскі «Барысфен». Першыя гульні залатой серыі пройдуць 11 і 12 мая ў спарткомплексе «Алімпіец», г.Магілёў.

Цмокі-Мінск – Гродна-93 104:58 (24-17, 28-10, 25-12, 27-19)
Цмокі-Мінск: Садлер (24+4 подборы +5 асістаў), Трасцінецкі (23+4 падборы), Мешчаракоў (11+6 падбораў +5 асістаў), Семянюк (18+10 падбораў), Сарыкопулас (6+6 падбораў +5 асістаў) Кудраўцаў (14), Раш (6), Паляшчук (2+4 падборы), Вабішчэвіч (0).