«Цмокі» у Лізе Чэмпіёнаў



21 чэрвеня ў штаб-кватэры Лігі Чэмпіёнаў у Швейцарыі адбылося паседжанне рады дырэктараў, на якой былі вызначаны ўдзельнікі новага сезону.

Як і ў папярэднія гады, у рэгулярным чэмпіянаце возьмуць удзел 32 каманды, якія будуць падзелены на 4 групы па 8 удзельнікаў. Чатыры першыя каманды ў групе трапяць у 1/8 фіналу, а вырашальным этапам стане «Фінал чатырох».

24 еўрапейскія клубы трапілі ў рэгулярны сезон наўпрост. Гэта:

АЕК (Грэцыя)
«Анвіл» (Польшча)
«Банвіт» (Турцыя)
«Баксі Манрэса» (Іспанія)
«Бешыкташ» (Турцыя)
«Брындызі» (Італія)
«Брозу Бамберг» (Германія)
«Дыжон» (Францыя)
«Дынама Сассары» (Італія)
«Іберастар Тэнэрыфэ» (Іспанія)
«Німбурк» (Чэхія)
«Астэндэ» (Бельгія)
«Хапаэль» (Ерусалім)
«Элан Берне» (Францыя)
«Нептунас» (Літва)
ПАОК (Грэцыя)
«Перыстэры Вікас Кола» (Грэцыя)
«РАСТА Вехта» (Германія)
«Страсбур» (Францыя)
«Сарагоса» (Іспанія)
«Цюрк Тэлекам» (Турцыя)
«Юнет Халон» (Ізраіль)
ВЭФ (Латвія)

Яшчэ восем удзельнікаў вызначацца па выніках кваліфікацыі. У гэтым сезоне, у адрозненне ад папярэдняга, у кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў застанецца толькі два раўнды. У першым 16 удзельнікаў будуць разбіты на восем пар, якія згуляюць паміж сабой два матчы – дома і на выездзе. 8 пераможцаў, што набралі большую колькасць ачкоў па суме дзвюх гульняў першага раўнда, трапяць у другі, дзе іх будзе чакаць восем каманд. Па той жа схеме 8 пераможцаў другога этапу пройдуць у рэгулярны чэмпіянат.

«Цмокі-Мінск» пачнуць Лігу Чэмпіёнаў сезону 2019-2020 з першага раўнда.

Спіс удзельнікаў першага кваліфікацыйнага раўнда:

«Баккен Бэарс» (Данія)
«Балкан Боцеўград» (Балгарыя)
«Орадэа» (Румынія)
«Донар Гронінген» (Нідэрланды)
«Фрыбург Алімпік» (Швейцарыя)
Чэмпіён Венгрыі (ім стаў «Шомбатэй»)
«Інтэр Браціслава» (Славакія)
«Капфенберг Булз» (Аўстрыя)
«Карху Баскет» (Фінляндыя)
«Керавнас» (Кіпр)
«Кіеў-Баскет» (Украіна)
«Легія Варшава» (Польшча)
«Морнар Бар» (Македонія)
«Сёдэртэлье Кінгз» (Швецыя)
«Цмокі-Мінск» (Беларусь)
«Прышціна» (Косава)

Спіс удзельнікаў другога кваліфікацыйнага раўнда:

«Ліеткабелис» (Літва)
«Ніжні Ноўгарад» (Расія)
«Варэзе» (Італія)
«Торунь» (Польшча)
«Сан-Пабла Бургас» (Іспанія)
«Тэлекам Баскет Бон» (Германія)
«Тэленэт Джаентс Антверп» (Бельгія)
«Вентспілс» (Латвія)

Пары ўдзельнікаў кваліфікацыі і групы рэгулярнага чэмпіянату будуць вызначаны на цырымоніі жараб'ёўкі, якая адбудзецца 4 ліпеня ў 12:00 па мінскім часе.