«Цмокі» у ВТБ



Сёння «Цмокі-Мінск» адправілі ў Адзіную Лігу ВТБ увесь пакет дакументаў, патрэбных для заяўкі на сезон 2020/21. Гэта азначае, што клуб плануе працягваць свой удзел у адным з самых моцных чэмпіянатаў Еўропы.

Нагадаем, што раней дырэктар Лігі Ілона Корсцін у інтэрв'ю «Спорт-Экспрэсу» пракаментавала планы на будучы сезон. Так, ідэальны варыянт пачатку турніру – гэта кастрычнік. Але, у кожным разе, у прыярытэце будзе здароўе гульцоў і заўзятараў.