«Цмокі» грамяць брэсцкую «Вікторыю»



Cамые рэзультатыўныя:
Дабл-дабл у Кацярыны Рыбалка - 21 ачко, 10 падбораў і 4 асісты
Ксенія Вабішчэвіч - 19 ачкоў, 3 падборы і 2 асісты
Дабл-дабл у Яны Макуца - 18 ачкоў і 12 падбораў

«Цмокі» буйна абыгрываюць брэсцкую каманду – 101:50.

Як заўсёды, у матчах з супернікамі з ніжняй часткі табліцы, трэнерскі штаб мінчанак пакінуў дома практычна ўсіх лідараў каманды. За досвед на пляцоўцы адказвала толькі Ала Мураўская, дый тая правяла на паркеце трошкі больш за 15 хвілін.

«Цмокі» былі вельмі класныя пад шчытамі, здзейсніўшы 69 падбораў. 13 з іх на ліку Яўгеніі Сцяпанавай, 12 - у Яны Макуцы. Перавага ў трохсекунднай зоне цягнула за сабой больш рэзультатыўных кідкі адтуль. Дзяўчыны зрабілі 30 дакладных атак з фарбы з 64 2-ачковых кідкоў.

Толькі ў кідках з перыметру «Вікторыя» была больш паспяховей, што ніяк не паўплывала на выніковы лік.

Працоўная перамога перад важным матчам з «Нікай» з Сыктыўкара.

Статыстыка матчу