«Цмокі-Мінск» у Лізе Чэмпіёнаў



Сёння ў швейцарскай штаб-кватэры Лігі Чэмпіёнаў агучылі імёны ўсіх удзельнікаў турніру сярод якіх і наша каманда. Нажаль, як і у мінулыя гады, нам трэба будзе прайсці сіта кваліфікацыі. З 16 каманд толькі 4 змогуць трапіць у рэгулярны чэмпіянат.

Lch

28 каманд трапілі ў «рэгулярку» наўпрост. Арганізатары адзначаюць, што ўдзельнікі вераснёускага фіналу таксама будуць удзельнічаць у «рэгулярцы» ў выініку выключэння. Гэта звязана з форс-мажорнымі абставінамі з-за каронавірусу.

Lch

Жараб'ёўка турніру адбудзецца 15 ліпеня а 12.00. Прамая трансляцыя будзе арганізавана на сайце турніру.