«Хатай» едзе ў Мінск



Заўтра на пляцоўцы Falcon Club Арэны каманда Андрэя Ваўлева сустракаецца з турэцкім «Хатаем». Мы ўжо распавядалі крыху пра гісторыю гэтага клубу і праведзеным міжсезонні. Паглядзім, як ідуць справы цяпер.

Пасля гульні з «Цмокамі» турчанкі адправіліся ў Славакію. У матчы з мясцовым «Ружамберокам» гульцы Кацярыны Хатзідакі аддалі гаспадыням першаю чвэрць, але здабылі выніковую перамогу з гандыкапам у 20 ачкоў – 85:65. Палову ачкоў сваёй камандзе прынеслі славачка Марыя Гайіч (21+20 падбораў) і Рэган Магарыці (23+7 падбораў).

А вось наступную гульню Кубку дзяўчыны прайгралі. Але тут трэба нагадаць, што сустрэча праходзіла ў Краснаярску, дзе «накатвае» розніца ў часе. «Хатай» саступіў 5 пунктаў (65:70). У гэтай сустрэчы самай рэзультатыўная з турчанак стала Хэйлі Пітарс (23+10 падбораў). Марыя Гайіч таксама адзначылася дабл-даблам (13+12 падбораў).

У нацыянальным чэмпіянаце «Хатай» здабыў 3 перамогі і саступіў 3 ачкі стамбульскаму «Фенербахчэ». Цікава, што самым рэзультатыўным гульцом у першынстве Турцыі ў складзе «Хатая» з'яўляецца Хінд Бэн-Абделькадер з 19.3 ачкамі ў сярэднім за гульню.

Матч «Цмокі» - «Хатай» адбудзецца заўтра ў 18.30. Уваход на гульню вольны!