2 ачкі ў скарбонку



Самыя рэзультатыўныя:
Максім Каратцоў - 17 ачкоў, 4 падборы і 7 асістаў
Аляксей Навойчык - 9 ачкоў, 5 падбораў і 4 асісты
Глеб Паграбіцкі - 9 ачкоў і 2 падборы

У лакальным дэрбі паміж моладзевай і рэзервовай камандамі «Цмокі-Мінск» мацнейшымі апынуліся падапечныя Георгія Кандрусевіча – 78:45.

Да чарговага матчу чэмпіянату Беларусі супернікі падышлі без лідараў: у маладзёжкі гульню прапускаў Давыд Адзіях, а рэзерв не ўключыў у заяўку Уладзіслава Блізнюка. Затое на паркеце з'явіўся Кірыл Чумакоў, які нядаўна вярнуўся з літоўскага «Мажэйкяй».

Маладзёжка захапіла лідарства з першых хвілін сустрэчы, але ўжо сярэдзіне адрэзка разгубіла сваю невялікую перавага ў 4 ачкі. За 6.5 хвілін рэзерв набраў 20 неўзаемных ачкоў, пазначыўшы свае планы на гульню.

Другая чвэрць атрымалася не самай рэзультатыўнай, але трэба аддаць належнае маладым «Цмокам». Узначаленыя Іллём Мілашэўскім, хлопцы стрымалі напор старэйшых таварышаў, дазволіўшы ім набраць толькі 13 пунктаў. Апроч таго, малады абаронца прынёс сваёй камандзе амаль палову ачкоў і ў наступнай дзесяціхвілінцы: 5 разоў з 6 быў дакладны з лініі штрафу і трапіў з перыметру.

Маладзёжка прайграла толькі 3 ачкі за 20 хвілін, але выдаткавала зашмат сіл. У апошняй чвэрці хлопцы здзейснілі адразу 10 страт і змаглі набраць толькі 2 пункты. Рэзервовы склад «дабіў» суперніка і зарабіў пераможныя ачкі ў сваю скарбонку.

Статыстыка матчу