23 ачкі Цімафея Паралёва прынеслі перамогу рэзерву



«Цмокі-Мінск» - «Рубон» 79:67 (20-26, 20-6, 18-13, 21-22)
Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Цімафей Паралёў (23+5 падбораў+5 перадач), Кірыл Чумакоў (10+5 падбораў+3 перадачы)
«Рубон»: Канстанцін Сацук (21+3 падборы), Данііл Шыбаеў (10+3 падборы)

Падапечныя Георгія Кандрусевіча здабылі ўпэўненую перамогу над віцебскім «Рубонам» - 79:67.

Нягледзячы на няўдалы старт (мінчане прайгралі 6 пунктаў за першыя 10 хвілін), гаспадары прадэманстравалі выдатную энергію і жаданне змагацца да канца.

Абарона «Цмокаў» дазволіла суперніку набраць толькі 6 ачкоў за другую чвэрць. Пры гэтым самі гаспадары дэманстравалі нядрэнную рэзультатыўнасць.

Дзякуючы намаганням «вялікіх» гаспадары выйгралі падбор і дамінавалі ў фарбе. Лыжкай дзёгцю ў гэтай гульні можна лічыць толькі адносна невысокі адсотак дакладных кідкоў з перыметра (26% супраць 47 у Віцебска).

Цімафей Паралёў скончыў гульню з 23 ачкамі ў актыве. Гулец стаў самым рэзультатыўным на паркеце.

Статыстыка матча