Набыццё абанементаў на матчы каманды ажыццяўляецца ў 2 этапа:

1. Рэзерваванне месца.
Для рэзервавання месца пакупніку трэба набыць сертыфікат рэзервавання месца, такім чынам бранюючы за сабой месца на трыбунах Falcon Club Арэны. 

Месцы продажу сертыфікатаў:
- Сайт ticketpro.by;
- Спарткомплекс «Цмокі-Мінск»: г. Мінск, вул.Уральская, 3а (адміністратар);
- Афіцыйныя партнёры «Ticketpro» (усе месцы продажаў тут).

2. Абмен сертыфіката на абанемент.
Абмен сертыфіката рэзервавання месца на абанемент пачнецца за тыдзень да першага хатняга матчу «Цмокі-Мінск». Дакладныя даты будуць вядомы пасля сцвярджэння календара матчаў на сезон 2017/18.

Аб гатоўнасці Вашай карты Вы можаце даведацца па тэлефоне: (017) 245-50-95, (017) 297-91-73.

Месца абмену сертыфіката на абанемент:
- Спарткомплекс БК «Цмокі-Мінск»: г. Мінск, вул.Уральская, 3а (адміністратар).

Пасля абмену сертыфіката на абанемент кожнага віду Вы атрымліваеце клубную карту, якую трэба зарэгістраваць на сайце ў раздзеле  «Заўзятарам» – «Рэгістрацыя клубнай карты». 

Спонсары і партнёры