Абанементы на новы сезон у продажы з 12 чэрвеня!



Зусім нядаўна скончыўся сезон, а мы ўжо ва ўсю працуем над падрыхтоўкай да новага. І пакуль трэнерскі штаб думае над складам, запускаем у продаж абанементы.

Сезонны абанемент з'яўляецца ўваходным квітком на ўсе хатнія матчы каманды незалежна ад стадыі. Апроч таго, ён дазволіць вам стаць удзельнікам у нашай праграме лаяльнасці. З поўным спісам партнёраў праграмы і бонусамі можна азнаёміцца тут.

Як і ў мінулым сезоне абанементная праграма будзе падзелена на 3 кірункі: «Фан», «Заўзятар» і «СДзЮШАР».

Карта «ФАН» дазволіць яе ўладальніку праводзіць кожны хатні матч у кампаніі сапраўдных аматараў баскетбола. Апроч таго, карта дазваляе скарыстацца зніжкай 20% на клубную атрыбутыку і ўдзел у спецыяльных прапановах ад партнёраў дысконтавай праграмы клубу.

Але сюрпрыз-сюрпрыз сёлета мы вырашылі парадаваць уладальнікаў такіх абанементаў падарункам – унікальнай фірмовай футболкай, у якой вы дакладна вылучыцеся з натоўпу.

Кошт: 60 рублёў

«Заўзятар» — гэта карта-абанемент для заўзятараў у трох цанавых катэгорыях практычна на кожнае месца на арэне. Уладальнікі гэтай карты атрымаюць зніжку 10% на клубную атрыбутыку і бонусы ад партнёраў дысконтавай праграмы клубу.

Дарослы. Гэта абанемент, які дазваляе хадзіць на ўсе хатнія гульні сезону 2019/20. Кошт: 70-155 рублёў.
Дзіцячы. Гэтым тыпам карты могуць карыстацца юныя аматары баскетболу ад 6 до 17 гадоў уключна. Важна: дзецям да 5 гадоў уваход на арэну безкаштоўны. Кошт: 50-70 рублёў.
Сацыяльны. У гэту катэгорыю ўваходзяць студэнты, ветэраны працы і баявых дзеянняў, інваліды першай і другой групы. Кошт: 55-85 рублёў.

«СДзЮШАР» - гэта спецыяльная прапанова для вучняў дзіцячай баскетбольнай школы. Уладальнік карткі таксама атрымлівае 10% зніжку на сувенірную прадукцыю. Гэту катэгорыю абанементаў можна набыць толькі ў спарткомплексе «Цмокі-Мінск».

Кошт: 40-55 рублёў.

Азнаёміцца з коштам месцаў і паглядзець, дзе яны знаходзяцца, можна на сайце Ticketpro. Каб убачыць распалажэнне месцаў і сектароў у зале, трэба абраць тып абанемента і націснуць на «Набыць квіткі».

Набыццё абанемента праходзіць у два этапы. Пластыкавую карту атрымаць у дадзены момант нельга, але з гэтага дня вы можаце забраняваць месца на арэне, набыўшы адпаведны сертыфікат. Яго можна набыць на сайце Ticketpro, у нашым спарткомплексе (Уральская, 3а) ці ў кропках продажу афіцыйных партнёраў Ticketpro.

За тыдзень да першага хатняга матчу «Цмокі-Мінск» у сезоне-2019/20 пачнецца абмен сертыфіката на саму клубную карту. Дакладныя даты будуць вядомы пасля ўзгаднення календара гульняў каманды. Абмяняць сертыфікат на абанемент можна будзе ў спарткомплексе «Цмокі-Мінск» (Уральская, 3а).