Абанементы ўжо ў продажы



C 1 жніўня стартавалі продажы абанементаў на хатнія матчы «Цмокі-Мінск» у сезоне 2020/21. Уладальнікі клубных карт атрымаюць магчымасць наведаць усе матчы Адзінай Лігі ВТБ і Лігі Чэмпіёнаў (Кубка ФІБА-Еўропа, у выпадку нявыхаду з кваліфікацыі Лігі Чэмпіёнаў).

У новым сезоне будуць дзеяць 3 віды клубных карт: «Заўзятар», «ФАН», «VIP».

Клубная карта ФАН
  • Наведванне ўсіх хатніх матчаў клубу ў Адзінай Лізе ВТБ, у тым ліку плэй-оф турніру, а таксама кваліфікацыйнага і групавога этапу Лігі Чэмпіёнаў, групавога раўнду Кубку ФІБА-Еўропа
  • Эканомія 30% у параўнанні з коштам квітка на асобны матч
  • Зніжка 20% на атрыбутыку і сувенірную прадукцыю «Цмокі-Мінск»
  • Удзел у дысконтнай праграме «Цмокі-Мінск» + бонус ад клуба (паслугі спорткомлека і Just Cafe)
  • Бясплатныя паездкі на гасцявыя матчы каманды (ЦСКА, Хімкі, Зеніт)

Клубная карта ЗАЎЗЯТАР
  • Наведванне ўсіх хатніх матчаў клубу ў Адзінай Лізе ВТБ, у тым ліку плэй-оф турніру, а таксама кваліфікацыйнага і групавога этапу Лігі Чэмпіёнаў, групавога раўнду Кубку ФІБА-Еўропа
  • Эканомія 30% у параўнанні з коштам квітка на асобны матч
  • Зніжка 10% на атрыбутыку і сувенірную прадукцыю «Цмокі-Мінск»
  • Удзел у дысконтнай праграме «Цмокі-Мінск» + бонус ад клуба (паслугі спорткомлека і Just Cafe)
Уладальнікі клубнай карты VIP атрымаюць дадатковы пакет паслуг падвышанага узроўня:
  • Наведванне ўсіх хатніх матчаў клубу ў Адзінай Лізе ВТБ, у тым ліку плэй-оф турніру, а таксама кваліфікацыйнага і групавога этапу Лігі Чэмпіёнаў, групавога раўнду Кубку ФІБА-Еўропа
  • Эканомія 50% у параўнанні з коштам квітка на асобны матч
  • Адмысловае месца на паркоўцы ля арэны ў дзень матча
  • Фуршэтнае абслугоўванне ў вялікім перапынку кожнага матча
  • VIP фан-бокс (бейсболка + рэпліка гульнявой хатняй джэрсі)
  • Зніжка 10% на атрыбутыку і сувенірную прадукцыю «Цмокі-Мінск»Удзел у дысконтнай праграме «Цмокі-Мінск» + бонус ад клуба (паслугі спорткомлека і Just Cafe)

Калі вы ўжо купілі абанемент, то абавязкова зарэгіструйцеся на сайце! Таму што менавіта сярод уладальнікаў карт, якія зарэгістраваліся, мы разыграем прыз ад Vimpex Sport (рэгістрацыя да 1 кастрычніка ўключна).

Як і ў папярэднія гады ўсе ўладальнікі абанементаў становяцца ўдзельнікамі дысконтнай праграмы клуба (спіс партнёраў у раздзеле «Дысконт»).

Набыццё абанемента праходзіць у два этапы. Пластыкавую карту атрымаць у дадзены момант нельга, але з гэтага дня вы можаце забраняваць месца на арэне, набыўшы адпаведны сертыфікат. Яго можна набыць на сайце Ticketpro, у нашым спарткомплексе (Уральская, 3а) ці ў кропках продажу афіцыйных партнёраў Ticketpro.

З 7 верасня пачнецца абмен сертыфіката на саму клубную карту. Абмяняць сертыфікат на абанемент можна будзе ў спарткомплексе «Цмокі-Мінск» (Уральская, 3а).

Звяртаем увагу, што ў выпадку змены фармату правядзення ў звязку з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне і свеце, а менавіта абмежаванні колькасці гледачоў на арэне, уладальнікі абанементаў будуць мець прыярытэтнае права на наведанне матчаў.