Абкатка новага складу



У мінулыя выходныя наша жаночая каманда правяла таварыскія сустрэчы з гродненскімі «Алімпіяй» і «Вікторыяй». З больш дасведчанай камандай «Цмокі» сустракаліся двойчы, абмяняўшыся перамогамі.

Першы матч з гарадзенкамі скончыўся з лікам 64:66 на карысць «Алімпіі». Амерыканка Брытні Джонс набрала ў гэтай сустрэчы 17 ачкоў і аддала 5 рэзультатыўных перадач. Ксенія Вабішчэвіч адзначылася 16 ачкамі, рэалізаваўшы 3 з 7 далёкіх кідкоў. На ліку Алы Мураўскай 13 пунктаў і 8 падбораў. У суперніц лідарам на пляцоўцы стала Юлія Васілевіч, якая набрала 17 ачкоў.

«Цмокі-Мінск» - «Алімпія» 64:66
«Цмокі-Мінск»: Касцюкавец (0), Вабішчэвіч (16+6 падбораў), Мураўская (13+8 падбораў +3 асісты), Джонс (17+3 падборы +5 асістаў), Рыбалка (2+5 падбораў), Карчэўская (4), Ігнаценка (0), Венская (6), Ерамеева (0), Макуца (6+4 падборы).

«Алімпія»: Надзежка (4+4 падборы +4 асісты), Карпук (7+5 падбораў), Васілевіч (17+6 падбораў), Галякова (6+4 падборы), Капылова (2+2 падборы), Краўчанка (7+4 падборы), Карасевіч (9+3 падборы), Самайлюк (2+4 падборы), Яхнавец (4), Амбражэвіч (5), Скіба (3+3 падборы), Грыгор'ева (0).

У другой сустрэчы мацнейшай была наша каманда – 74:70. Брытні Джонс зноў стала лепшым скорарам у складзе «Цмокаў» - 18 ачкоў, 4 падборы і 4 рэзультатыўныя перадачы. Кацярына Рыбалка аформіла дабл-дабл з 15 ачкоў і 12 падбораў, а Кацярына Карчэўская – з 14 ачкоў і 11 падбораў. У «Алімпіі» адзначылася Ірына Краўчанка 15 ачкоў і 3 падборы, у Яны Галяковай – 14 ачкоў і 3 падборы.

«Цмокі-Мінск» - «Алімпія» 74-70
«Цмокі-Мінск»: Касцюкавец (0), Вабішчэвіч (5), Мураўская (3+10 падбораў), Джонс (18+4 падборы +4 асістаў), Рыбалка (15+12 падбораў), Карчэўская (14+11 падбораў), Ігнаценка (5+2 падборы), Венская (8+3 падборы), Ерамеева (2 падборы), Макуца (6+7 падбораў).

«Алімпія»: Надзежка (5 падбораў), Карпук (10+2 падборы), Васілевіч (7+3 падборы +5 асістаў), Галякова (14+3 падборы), Капылова (6 падбораў), Краўчанка (15+3 падборы), Карасевіч (6+2 падборы), Самайлюк (2+2 падборы), Яхнавец (9+2 падборы), Амбражэвіч (1+3 падборы), Скіба (0).

Зачынялі сваё падарожжа ў Гродна падапечныя Ваўлева гульнёй з «Вікторыяй». Гэту гульню наша каманда праводзіла без Ксеніі Вабішчэвіч, Алы Мураўскай і Брытні Джонс. Але нават гэта не дазволіла суперніцам здабыць выніковую перамогу. Хоць лідар змяняўся 13 разоў па ходу сустрэчы. Кацярына Рыбалка, Кацярына Карчэўская і Яна Макуца на траіх прынеслі нашай камандзе 48 ачкоў. Пры гэтым 9 нумар зрабіла яшчэ 14 падбораў.

«Вікторыя» - «Цмокі-Мінск» 65:70
«Вікторыя»: Новік (12+3 асісты), Русак (2 падборы), Бярнацкая (4+3 падборы), Байрак (7), Фяклістава (6+6 падбораў), Спорык (0), Даменюк (16+11 пабораў).

«Цмокі-Мінск»: Касцюкавец (6+4 падборы), Вабішчэвіч (5), Рыбалка (18+14 падбораў +3 асісты), Карчэўская (15+3 падборы +4 асісты), Ігнаценка (2+6 падборы), Венская (8+4 падборы +2 асісты), Ерамеева (2+2 падборы), Макуца (15+7 падбораў).