Адкрыццё сезона ў СДзЮШАР



Ужо каторы год наша дзіцячая школа пачынае сезон вялікім святам для сваіх вучняў і іх бацькоў. Гэты год не стаў выключэннем.

У зале Falcon Club Арэны літаральна не было вольнага месца: бацькі, дзеці, трэнеры і супрацоўнікі школы з нецярпеннем чакалі пачатку. Бо наперадзе былі конкурсы і розыгрышы, знаёмства з трэнерамі школы, а таксама прызы і падарункі.

Tsmoki

Tsmoki

Мерапрыемства атрымалася настолькі душэўным, што ніхто не хацеў пакідаць пляцоўку.

Tsmoki

Дырэктар СДзЮШАР Пётр Івашкоў:

Мы рады, што ўжо не першы год нам ўдаецца сабраць сапраўдны аншлаг на Falcon Club Арэне. Спадзяемся пранесці такі настрой праз увесь сезон.

Наперадзе ў нашых вучняў трэніроўкі і ўдзел у розных турнірах, тры з якіх пройдуць на хатняй пляцоўцы. Гэта Mcdonalds Cup, а таксама турніры імя Едешко і Іванаўскага.

Усіх з пачаткам сезону!