Адрываемся ад «Гарызонту»



Самыя рэзультатыўныя:
Вікторыя Гаспер - 24 ачкі, 10 падбораў, 4 асісты
Адэра Чыдом - 18 ачкоў, 7 падбораў
Ала Мураўская - 13 ачкоў, 5 падбораў, 3 асісты

Сустрэча сталічных каманд заўсёды праходзіць у напружаным змаганні. Не стала выключэннем і гэта сустрэча.

«Гарызонт» завалодаў ініцыятывай у стартавым адрэзку. Шмат у чым дзякуючы Вользе Зюзьковай, якая набрала 8 ачкоў запар і дадала да іх яшчэ 2 цягам чвэрці. Задачу адыграць адставанне ў 6 пунктаў наша каманда вырашыла  ўжо да вялікага перапынку.

У наступным адрэзку дзяўчыны рванулі наперад. Вікторыя Гаспер адпрацоўвала пад шчытамі і не забывала закідваць у кош, Ала Мураўская і Рэйчал Тэрыёт былі дакладныя з дугі, а Адэра Чыдом паспела запісаць у свой актыў блок-шот. «Гарызонт» не спраўляўся з абаронай суперніц і набраў толькі 6 ачкоў за гэты адрэзак.

Госці, маючы 15-ачковую перавагу, злёгку зменшылі тэмп, чым скарыстаўся «Гарызонт». Амерыканка Джэнэй Сміт здолела падцягнуць сваю каманду ў ліку і скараціць адставанне да 4 пунктаў, але «Цмокі» давялі гульню до перамогі – 74:70.

Статыстыка матчу