Адзінаццаціразовыя!



Сёння на хатняй пляцоўцы «Цмокаў» праходзіў трэці матч залатой серыі. Наша каманда мела перавагу не толькі хатняй пляцоўкі, але і дзве з патрэбных трох перамог. «Барысфену» ж адступаць было няма куды.

Першая дзесяціхвілінка атрымалася зусім безвыніковай. І не толькі таму, што каманды дэманстравалі добрую абарону, але і з-за ўласных памылак. Супернікі здзейснілі толькі па адным дакладным кідку з-за дугі, пры сумарных 14 спробах. На апошняй секундзе стартавага адрэзку Аляксандр Харкевіч павінен быў выводзіць сваю каманду наперад, але мяч здрадніцка выляцеў з коша пад гук сірэны – 13:13.

Другая чвэрць пачалася дзвюма дзейснымі атакамі: гэта Дэвон Садлер забяспечваў «снарадамі» сваіх партнёраў у фарбе. Трэнерскі штаб «Барысфена» змушаны быў зрэагаваць на такі рывок і папрасіў тайм-аўт. Паўза спрацавала, і госці змаглі скараціць адставанне да 1 кідка. Брыён Раш своечасова знайшоў свой трохачковы кідок, двойчы трапіў з-за дугі і пакінуў канцоўку чвэрці за мінчанамі – 33:25.

Старт другой паловы сустрэчы адзначыўся для нашай камандай 4 хуткімі персанальнымі заўвагамі. І пакуль «Цмокі» набіралі ачкі з гульні, «Барысфен» скарыстаў опцыю «прабіць штрафныя», набраўшы такім чынам палову сваіх ачкоў.

І ўсё ж, «Цмокі» до апошняга трымалі ў напрузе сваіх заўзятараў. Дзяніс Пастухоў трапіў з далёкай дыстанцыі, скараціўшы адставанне да 5 пунктаў. Але неверагодна дакладны Брыён Раш трапіў сваю сёмую троху ў гэтай сустрэчы і паставіў кропку і ў гульні і ў серыі - 80:71.


Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
На працягу ўсяго сезону нашу каманду суправаджалі цяжкасці. Але мы ніколі не скардзіліся, што страцілі дзвюх ключавых для сябе гульцоў. І мая прынцыповая пазіцыя палягала ў тым, што мы недаўкамплектоўваліся. Сказаў хлопцам у складзе, што ў іх ёсць шанец даказаць, што яны заслужылі гэтага месца. Вельмі ганаруся імі! Некаторыя мяне моцна ўразілі.

Перамога ёсць перамога, як піша «Барысфен»: адно ачко - перамога, два - разгром. Атрымліваецца, што сёння мы іх знішчылі.

Капітан каманды «Цмокі-Мінск» Аляксандр Кудраўцаў:
Я паўтару сваю нядаўнюю думку, што на дадзены момант на ўнутранай арэне ў нас няма канкурэнцыі. Так, Магілёў - малайчыны: змагаліся, уперліся. Гулялі без дзвюх вядучых гульцоў і ў іх атрымаўся баскетбол лепшай якасці.

Што да сённяшняй гульні, чаму яна атрымалася менавіта такой: мы хацелі хутчэй скончыць гэту серыю і згулялі на класе і досведзе.

Аляксей Трасцінецкі:
Заўсёды класна выйграваць, але я хачу аддаць належнае Магілёву. Яны малайчыны, змагаліся да канца ў кожнай гульні. Вельмі добрая каманда, думаю, што могуць яшчэ дадаць.ласе і досведзе.

Цмокі-Мінск – Барысфен 80:71 (13-13, 20-12, 18-19, 29-27)
Цмокі-Мінск: Садлер (11+8 падбораў +12 асістаў), Трасцінецкі (9+8 падбораў), Мешчаракоў (2+5 падбораў), Вабішчэвіч (0) Семянюк (15+8 падбораў), Сарыкопулас (8+5 падбораў) Кудраўцаў (9), Раш (24), Паляшчук (2).