Акрэдытацыя СМІ на сезон 2019/20



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» аб'яўляе пра пачатак прыёму заявак ад СМІ для атрымання акрэдытацыі на хатнія матчы ў сезоне 2019/20.

Для праходжання рэгістрацыі прадстаўнікам СМІ трэба запоўніць анкету. Акрэдытаваныя журналісты атрымаюць пасведчанне, што пацвярджае допуск на хатнія матчы «Цмокаў» у Адзінай Лізе ВТБ і Лізе Чэмпіёнаў.*

Апошні дзень падачы заявак – 15 верасня. Акрэдытацыйныя карты будуць выдавацца перад першым хатнім матчам 20 верасня.

Прэс-служба «Цмокі-Мінск» пакідае за сабой права адмовіць у акрэдытацыі журналістам, выданні якіх не асвятляюць баскетбол, ці па іншай прычыне.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да прэс-аташэ «Цмокі-Мінск» Наталлі Літвіненка. Тэлефон: +375295363474. E-mail: press@bc-tsmoki.by

* у выпадку траплення каманды ў Кубак ФІБА-Еўропа паўторная акрэдытацыя не патрабуецца