Акрэдытацыя СМІ на сезон 2020/21



Для рэгістрацыі прадстаўнікам СМІ неабходна запоўніць анкету. Акрэдытаваныя журналісты атрымаюць пасведчанне, што пацвярджае допуск на хатнія матчы «Цмокаў» у Адзінай Лізе ВТБ і Лізе Чэмпіёнаў.

Апошні дзень падачы заявак – 12 кастрычніка. Акрэдытацыйныя карты будуць выдавацца ў перыяд з 20 па 25 кастрычніка па адрасе вул.Уральская 3а (каб.133).

Звяртаем увагу, што паводле рэгламентаў і рэкамендацый Адзінай Лігі ВТБ і Лігі Чэмпіёнаў, і ў звязку з эпідэміялагічным становішчам, на працу прадстаўнікоў СМІ будзе накладзены шэраг абмежаванняў.

Адзіная Ліга ВТБ
Прадстаўнікі СМІ (у тым ліку фатографы) не могуць працаваць на адлегласці бліжэй, чым 2 метры ад вонкавага краю, лімітавальных ліній гульнявой пляцоўкі (за лаўкамі камандаў не бліжэй, чым за 5 метраў). Забараняецца знаходжанне ў «чыстай зоне», якая складаецца з:
· Гульнявую пляцоўку і зоны лавак камандаў;
· Судзейскі стол і месцы для суддзяў, камісара і суддзяў-сакратароў, абсталяванне і прадстаўнікоў тэлевізійнага партнёра Лігі і клубаў, медычнага персаналу, аховы;
· Апранальні камандаў, суддзяў і камісара, суддзяў-сакратароў і шляхоў прытрымлівання ад іх да гульнявой пляцоўкі, медычнага пункта і пакоя допінг-кантролю.

Усе інтэрв'ю і пасляматчавыя прэс-канферэнцыі будуць праходзіць толькі ў фармаце відэаканферэнцыі.

Прадстаўнікі СМІ на арэне павінны ў абавязковым парадку насіць сродкі індывідуальнай абароны (маску і пальчаткі). У выпадку іх адсутнасці прадстаўнікі СМІ не дапускаюцца на матч.

Ліга Чэмпіёнаў
На матчах Лігі Чэмпіёнаў за кожным прадстаўніком СМІ будзе замацавана персанальнае месца (згодна папярэдняй заяўцы на гульню). Дапускаецца праца фатографаў за кошамі на індывідуальных месцах, якія забаронена змяняць. Усё прадстаўнікі СМІ павінны быць у масках цягам гульні і прэс-канферэнцыі. Доступ у залу для прэс-канферэнцый будзе абмежаваны грунтуючыся на выкананні мер па сацыяльным дыстанцыяванні. Мікрафон флэш-інтэрв'ю павінен быць на доўгай ручцы, каб пазбягаць блізкага кантакту з гульцамі (2 метры мінімум). 

Прэс-служба «Цмокі-Мінск» пакідае за сабой права адмовіць у акрэдытацыі журналістам, якія якія прадстаўляюць выданні, якіх не асвятляюць баскетбол, ці па іншай прычыне.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да прэс-аташэ «Цмокі-Мінск» Наталлі Літвіненкі. Тэлефон: +375295363474. E-mail: press@bc-tsmoki.by