Алекс Гаўрылавіч больш не «Цмок»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і француз Александрэ Гаўрылавіч спыняюць супрацу па заканчэнні кантракта.

Цэнтравы далучыўся да мінчан перад стартам новага сезону. Аднак, па ходу гульнявога года змушаны быў прапускаць гульні з-за праблем са здароўем. У Адзінай Лізе ВТБ Алекс правёў 15 сустрэч, набіраючы ў сярэднім 12.2 ачкоў, 5.6 падбораў і 1.1 асістаў. У Кубку ФІБА – 13 гульняў з паказнікамі 13.9 ачкоў, 6.1 падбораў, 0.5 асістаў.

Мы дзякуем Алексу за сезон і жадаем яму далейшых поспехаў.