Аляксандр Кудраўцаў у Зале Славы Лігі ВТБ



Аляксандр Кудраўцаў быў уведзены ў залу Славы разам з 4 іншымі знакавымі асобамі. Беларус - самы рэзультатыўны беларускі гулец у гісторыі Лігі, уваходзіць у Топ-10 самых рэзультатыўных гульцоў чэмпіянату і ў Топ-20 лепшых гульцоў па ліку згуляных матчаў і забітых трохачковых.

Астатнімі ўдзельнікамі Залы Славы сталі Джэй Ар Холдан, які стаў першым чэмпіёнам і першым МVP фіналу ў складзе ЦСКА. Прэзідэнт ЦСКА Андрэй Ватуцін, які з'яўляецца самым перамагаюым прэзідэнтам клуба Лігі ў гісторыі турніру. Прэзідэнт УНІКСу Яўген Багачоў і масажыст ЦСКА Аскер Барчо, які працуе з вайскоўцамі на працягу 55 гадоў.