Аляксандр Пустагвар – навічок «Цмокі-Мінcк»



Аляксандр Пустагвар і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дамовіліся пра супрацу.

Форвард, які выступаў раней за клубы Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Венгрыі, ужо абараняў колеры нашага клуба ў сезоне 2012/13. Мінулы год Аляксандр правёў у вянгерскім «Капашвары». За 16 матчаў гулец адзначаўся ў сярэднім 12.3 ачкамі, 5.1 падборамі, 1.6 асістамі.

Адзначым таксама, што Аляксандр Пустагвар з'яўляецца гульцом нацыянальнай каманды.