Аляксандрэ Гаўрылавіч - першы навічок нашай каманды



Цэнтравы Аляксандрэ Гаўрылавіч (27 гадоў, 208 см) і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дамовіліся пра супрацу. Ужо ў жніўні гулец прыбудзе ў распалажэнне клубу.

Сваю прафесійную кар'еру гулец пачаў выступамі за баскетбольную каманду Страсбургу ў узросце да 21 года. Потым была «АйЭмДжы Акадэмія» і пераезд за акіян. У ЗША цэнтравы правёў 4 сезоны: 3 за каманду «Дэйтана» і 1 за «Таусан». У сезоне 2015/16 Аляксандрэ вярнуўся ў Францыю і на тры гады замацаваўся ў «Раанне». Мінулы сезон Гаўрылавіч пачаў у французскім «Анцібес Шаркс», але ўжо ў кастрычніку перайшоў у балгарскі «Балкан».

У Кубку ФІБА-Еўропа гулец набіраў ў сярэднім 13.5 ачкоў і 8.4 падбору. У нацыянальным чэмпіянаце Балгарыі Аляксандрэ ў сярэднім адзначаўся 9.4 ачкамі і 7.1 падборамі.