Аляксей Трасцінецкі #6



Ветэран, які праводзіць ужо 8 год у складзе «Цмокаў», выдаў нядрэнны сезон. Здолеў замацавацца ў стартавай пяцёрцы і праводзіў на паркеце каля 20 хвілін. У матчы супраць «Зялёная Гуры» дасведчаны форвард правёў 38 хвілін і паспеў адзначыцца 13 ачкамі, 7 падборамі і 2 асістамі. Не менш яркім у выкананні Аляксея атрымаўся матч з «Калевам»: 12 ачкоў пры 100% рэалізацыі 3 далёкіх кідкоў.

Статыстыка ў турнірах:
Адзіная Ліга ВТБ – 4.3 ачка, 2.4 падборы, 1 перадача за 18.49 хвілін на пляцоўцы.
Кубак ФІБА-Еўропа – 5.8 ачка, 2.7 падборы, 2.1 перадача за 23.9 хвілін на пляцоўцы.