Аляксей Трасцінецкі ў «Цмоках»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і форвард Аляксей Трасцінецкі склалі новае пагадненне.

Сезон 2020/21 стане 9 для Аляксея ў нашай камандзе (і 5 запар). Разам з «Цмокамі» Аляксей неаднаразова рабіўся Чэмпіёнам Беларусі і заваёўваў Кубак краіны.
У Адзінай Лізе ВТБ гулец правёў 17 гульняў, у якіх адзначаўся 4.3 ачкамі, 2.4 падборамі, 1 перадачай. У Кубку ФІБА-Еўропа Аляксей правёў 11 матчаў са статыстыкай 5.8 ачка, 2.7 падборы, 2.1 перадачы за 23.9 хвілін на пляцоўцы.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Лёша з'яўляецца гульцом, які можа быць не так ярка, але вельмі карысна праводзіць свой гульнявы час на пляцоўцы Ён правёў столькі гадоў у клубе, і мы ўжо не ўяўляем сябе без яго. Так што рады, што наша супраца працягваецца».