Андрэй Рагазенка ў аснове



Яшчэ адзін гулец рэзервовага складу «Цмокі-Мінск» з гэтага сезону будзе выступаць за асноўную каманду.

У мінулым годзе Андрэя Рагазенку ўжо прыцягвалі ў каманду Расціслава Вергуна: абаронца выходзіў на пляцоўку ў матчах Адзінай Лігі ВТБ супраць «Калеву», «Ніжняга» і «Хімкаў».

У чэмпіянаце краіны Андрэй выступаў за рэзерв, з якім стаў бронзавым прызёрам. Сярэдняя статыстыка гульца ў нацыянальным першынстве - 14.3 ачкі, 2.8 падборы і 3.1 рэзультатыўныя перадачы.

Разам з партнёрамі ён стаў бронзавым прызёрам II Еўрапейскіх гульняў у баскетболе 3х3 і выйшаў у фінальную частку Лігі нацый U-23.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Андрэй - выхаванец нашага клубу, які засвяціўся ў гульнях зборнай яшчэ ў лютым. Ён гатовы зрабіць гэты сур'ёзны крок.

Пасля сыходу Аляксандра Кудраўцава нехта павінен запоўніць нішу і гуляць на гэтай пазіцыі. Працавітасць і байцоўскія якасці Андрэя, яго каласальнае жаданне гуляць і дапамагаць камандзе і клубу вельмі нам патрэбныя.