Арадзя. Прэв'ю да матчу



«Арадзя» – баскетбольны клуб з аднайменнага румынскага гораду, створаны ў 2003 годзе, але які трапіў у дывізіён А толькі ў 2005 годзе. У самым моцным дывізіёне выступае з 2007-га.

Доўгі час лепшым для каманды быў 2012 год, калі яны прабіліся ў паўфінал Кубку Румыніі. Аднак, усё змянілася ў сезоне 2015/16, калі «Арадзя» трапіла ў фінал і здабыла перамогу на «Мурэшам». Наш супернік станавіўся лепшым у краіне яшчэ двойчы: у сезонах 2017/18 і 2018/19. Дасягненні апошніх гадоў дазволіла паспрабаваць свае сілы ў Лізе Чэмпіёнаў. Праўда, каманда не змагла прабіцца праз сіта кваліфікацыйнага раўнду, прапусціўшы далей «Фалка-Вулкана».

Як і у «Клужа» у складзе гэтай румынскай каманды ёсць 1 натуралізаваны гулец. Амерыканец Джордан Ватсан пагуляў у Германіі, Францыі, Фінляндыі, Турцыі і праводзіць свой другі сезон у «Арадзі». Да гэтага ён год бараніў колеры «Клужа». Апроч Ватсана ў складзе 7 легіянераў з ЗША, Сербіі і Літвы.

32-гадовы амерыканскі абаронца Крыс Рычардс паспеў пайграць сезон за рыжскі ВЭФ, і для яго гэта трэці год тут. Яшчэ адзін амерыканец Ааран Брусард пачынаў мінулы сезон у «Ніжнім Ноўгарадзе», але потым перабраўся ў польскі «Анвіл». У гэтай жа камандзе правёў мінулы год і сербскі цэнтравы Нікола Маркавіч, які меў досвед выступу за «Црвену Звезду». Для літоўца Артураса Валейкі, які вялікую частку кар'еры правёў у літоўскай LKL, гэта 3 сезон у Румыніі. А для 210-сантымятровага цэнтавога з Сербіі Драгана Зековіча – другі. Абаронца Паўле Рэлйіч прыйшоў у «Арадзю» у снежні мінулага году, згуляў 5 гульняў і пакінуў каманду, каб вярнуцца гэтым летам. Гэтага гульца мы можам не ўбачыць на паркеце: ён правёў у Кубку ФІБА толькі 4 сустрэчы і апошняя была супраць «Клужа». Завяршае гэты легіянерскі спіс форвард Сін Барнэт з амерыканскага Рок Хіл. Для гульца гэта 4 сезон у «Арадзі». Але ў 2017-2018 гадах гулец браў румынскую «паўзу», каб пагуляць у Ліване.

З мясцовых гульцоў, якіх у складзе лічыцца 7, толькі Тодар Фаметэску і Каталін Бачю атрымлівалі па 10 хвілін гульнявога часу і выходзілі на паркет ува ўсіх 8 матчах Кубка.

У другі групавы этап румыны адабраліся з другога месца групы D c 4 перамогамі і 2 паразамі. Цяпер у актыве «Арадзі» хатняя перамога над ізраільскай «Ірані» (86-80). А вось на выездзе яны прайгралі «Клужу» - 76:61. Дарэчы, трэба адзначыць, што наша група адзіная, дзе кожная з каманда мае па 1 перамозе і 1 паразе, а месцы размеркаваны зыходзячы з розніцы забітых/прапушчаных.

У нацыянальным чэмпіянаце «Арадзя» саступілі толькі ў 2 матчах з 12: у першым раўндзе прайграла 2 ачкі «Сцяўа Бухарэст», а ў 3 раўндзе – 7 ачкоў «Клужу».

Самым рэзультатыўным у складзе румынаў з'яўляецца Нікола Маркавіч – 14.1 ачкі, 3.9 падборы і 3.8 асісты ў сярэднім за гульню. Пад шчытамі нядрэнна працуюць практычна ўсе легіянеры, але статыстычны лідар каманды Сін Барнэт з 4.8 паборамі.

Пры гэтым румыны – не самая атакуючая каманда. Сярэдні паказнік 77.9 і гэта 25 месца ў «агульным заліку». А вось па рэзультатыўных перадачах яны на 10 месцы, здзяйсняючы 20.3 асіста.

Матч «Арадзя» - «Цмокі» пройдзе заўтра і пачнецца ў 20.00 па мінскім часе. Прамая трансляцыя будзе на канале ФІБА.