«Цмокі» у нацыянальнай зборнай



Ліга ВТБ і мужчынскі чэмпіянат Беларусі робяць паўзу, а гульцы нашых каманд адпраўляюцца ў распалажэнне нацыянальнай зборнай.

З 13 лютага пачынаецца падрыхтоўка нацыянальнай зборнай да чарговых матчаў прэкваліфікацыі да Еўра-2021. У распалажэнне зборнай выкліканы 15 гульцоў асноўнай і рэзервовай каманд «Цмокі-Мінск»:

Сяргей Вабішчэвіч
Аляксандр Кудраўцаў
Кірыл Сітнік
Дэвон Садлер
Віталь Лютыч
Мікіта Мешчаракоў
Дмітры Паляшчук
Аляксей Трасцінецкі
Аляксандр Семянюк
Антон Вашкевіч
Іван Аладка
Андрэй Рагазенка
Яўген Белянкоў
Максім Лютыч
Вячаслаў Корж

Акрамя таго, да трэнерскага штабу далучацца і асістэнт трэнера «Цмокаў» Войтэк Валех і лекар каманды Дзмітрый Цішкоў.

24 лютага зборная Беларусі правядзе апошні матч прэкваліфікацыйнага этапу супраць зборнай Швецыі. Гульня пройдзе ў 17.00 у Falcon Club Арэне, квіткі на сайце ticketpro.by.