Джамар Абрамс – новы гулец «Цмокаў»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» падпісаў пагадненне пра супрацу з амерыканскім форвардам Джамарам Абрамсам (29, 201).

Амерыканец пачаў сваю кар'еру яшчэ ў старэйшых класах сярэдняй школы Хайлэнд Спрынгс. Потым былі 4 гады ў студэнцкай камандзе Ўсходняй Караліны, дзе Абрамс замацаваўся як гулец стартавай пяцёркі.

Сваю дарослую прафесійную кар'еру форвард пачаў у сезоне 2011/12 клубе амерыканскай Лігі развіцця «Майн Рэд Клаўс», але ўжо ў лютым перабраўся ў кандскій «Лондан лайтнінг». З гэтай камандай амерыканец стаў чэмпіёнам НБЛ.

У кар'еры Абрамса былі амерыканскі «Рычманд Эліт», японскі «Бамбіціус Нара», славенскі «Залатарогі Ласка», румынскі «Краёва» і нямецкі «Гісен».

Гэты сезон форвард пачынаў у яшчэ адным нямецкім клубе «Йена». У 9 гульнях Абрамс у сярэднім праводзіў на пляцоўцы 25 хвілін, за якія адзначаўся 12.2 ачкамі, 4.6 падборамі і 1.8 асістамі.

Дарэчы, Джамар пераможца конкурсу слэм-данкаў у матчы ўсіх зорак Германіі 2018 года.