Піцер увозіць перамогу



«Цмокі» падышлі да матчу супраць «Зеніту» ў абноўленым складзе: у заяве на гульню значыліся Міхаілавіч і Абрамс. Аднак, стартавую пяцёрку трэнерскі штаб мінчукоў пакінуў без змен.

Першая чвэрць атрымалася ледзь не лепшай у выкананні гаспадароў за апошнія некалькі гульняў. Кудраўцаў адкрыў лік дакладным трохачковым, а Сарыкопулас і Лютыч сарвалі дзве запар атакі суперніка. За 5 хвілін сустрэчы ўся наша пяцёрка адзначылася набранымі ачкамі, і каманда павяла.

Праўда ўжо праз хвіліну высілкамі Рэйнальдса і Мілера-Макінтайра Піцер скараціў адставанне да «-1», а Расціслаў Вяргун спаліў першы тайм-аўт. Але ўсё ж да канца дзесяціхвілінкі мінчукі сталі адставаць на 4 ачкі.

Наступныя 2 чвэрці ў «Цмокаў» не пайшлі: страты, прайграны падбор, атакі Рэйнальдса і да апошняга адрэзку наша каманда прайгравала 25 ачкоў.

У апошняй дзесяціхвілінцы Жаан Плаза выпусціў маладых гульцоў, чым скарысталіся «Цмокі». Гаспадары аформілі рывок 9-0. За 10 хвілін піцерцы змаглі набраць толькі 5 ачкоў, тады як наша каманда адзначылася 19 пунктамі.

«Цмокі» саступаюць «Зеніту» (68:79), але праводзяць нядрэнную гульню. Лепшым у складзе мінчукоў стаў навічок Джамар Абрамс – 17 ачкоў і 5 падбораў. 15 ачкоў і 6 асістаў на ліку Дэвона Садлера.

abrams

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Цяжка вяртацца ў гульню, калі ты супраць суперніка такога роўня спрабуеш адыграць «+20». Думаю, што ў сярэдзіне, можа быць ледзь-ледзь пазнавата, але мы адчулі той рытм і трапілі кідка ў тым рэжыме, у якім мы імкнёмся гуляць. І гэта адзінае, што я б вылучыў сёння з добрага. Супраць нас гуляла моцная каманда, і я вельмі рады, што мы знайшлі шлях як спыніць іх нападзенне.


Галоўны трэнер «Зеніту» Жаан Плаза:
Я часта кажу сваёй камандзе, што трэба наладжвацца і змагацца з камандай  незалежна ад яе становішча ў турнірнай табліцы. Думаю, што ў цэлым мы гулялі нядрэнна, ведалі, што рабіць. Але трэцяя чвэрць была даволі дрэнная, не набіралі ачкі, якія павінны.
Што да апошняга адрэзку, то тут ёсць і мая віна. Я дазволіў пагуляць маладым хлопцам, якія яшчэ не выступалі на такім роўні.
Цяпер у «Зеніце» мы будуем новую культуру, новы характар: няважна, ці перамагаеш ты «+30» ці «+2», няважна супраць лідара ты гуляеш ці каманды з ніжняй часткі, ты павінен наладжвацца на кожную гульню.

Зараз каманда ідзе на перапынак, звязаны з гульнямі нацыянальных зборных. Бліжэйшыя матчы Лігі ВТБ пройдуць у сакавіку.

Цмокі-Мінск – Зеніт 68:79 (23-27, 13-24, 13-23, 19-5).
Цмокі-Мінск: Садлер (15+6 асістаў), Міхаілавіч (14+7 падбораў +5 асістаў), Трасцінецкі (5), Мешчаракоў (4), Лютыч (2), Абрамс (17+5 падбораў), Раш(6),  Сарыкопулас (12), Кудраўцаў (3), Паляшчук (0), Белянкоў (0).