У госці да «Хімак»



«Хімкі» — расійскі клуб з Маскоўскай вобласці, які выступае ў Еўралізе і Адзінай Лізе ВТБ.

Khimki

Год заснавання: 1997
Колеры: жоўта-сінія
Сайт: bckhimki.ru
Дасягненні:
- Уладальнік Кубка Еўропы: 2012, 2015
- Пераможца Адзінай Лігі ВТБ: 2011
- Срэбраны прызёр Адзінай Лігі ВТБ: 2008, 2015, 2017, 2018
- Уладальнік Кубка Расіі: 2008
- Срэбраны прызёр Чэмпіянату Расіі (8): 2006, 2008 – 2015, 2017, 2018
Галоўны трэнер: Георгіяс Барцокас

Баскетбольны клуб «Хімкі» быў створаны ў 1997 годзе і адразу дэбютаваў у першай лізе першынства краіны, дзе ў выніку заняў першае месца. У сезоне 1998/99, выступаючы ў вышэйшай лізе, каманда датэрмінова заняла першае месца, дабіўшыся права выступаць у Суперлізе. А.

Праз год хімчане забяспечылі сабе месца ў дзесятцы лепшых клубаў краіны і атрымалі пуцёўку ў еўрапейскі Кубак Корача, дзе ў групе адолелі лідэраў турэцкага, югаслаўскага і балгарскага чэмпіянатаў.

На працягу двух наступных сезонаў «Хімкі» у сваім станаўленні падняліся яшчэ на адну прыступку, двойчы заняўшы сёмае месца ў нацыянальным чэмпіянаце і спыняючыся ў адным кроку ад выхаду ў плэй-оф еўрапейскага Кубку Корача.

У сезоне 2009/10 «Хімкі» дэбютавалі ў Еўралізе і адразу трапілі ў Топ-16. У наступным сезоне падмаскоўная каманда выйграла Адзіную лігу ВТБ, стаўшы адзіным калектывам, якому ўдалося перапыніць гегемонію ЦСКА.

Сышлі: Джэймс Андэрсан, Томас Робінсан, Марка Тадаровіч, Дзмітрый Сакалоў, Руслан Пацееў.
Прыйшлі: Пётр Губанаў, Ды Бост, Кейсі Прэтэр, Джордан Мікі, Тоні Крокер.

Падмаскоўную каманду як і ў мінулым сезоне ўзначальвае грэк Георгіяс Барцокас, з якім «Хімкі» сталі срэбранымі прызёрамі Лігі ВТБ. Праўда, не залежна ад трэнера, слабым месцам каманды з'яўляюцца сустрэчы з ЦСКА. У гэтым сезоне каманды ўжо сустракаліся, і армейцы зноў апынуліся мацнейшымі. Варта адзначыць, што хімчане праводзілі сустрэчу без аднаго з лідэраў каманды Аляксея Шведа, які атрымаў пералом мезенца левай рукі ў матчы з «Жальгірысам».

У адсутнасці абаронцы падначаленыя Барцокаса саступілі і «Ніжняму Ноўгараду», і ўмацаваліся на другім месцы турнірнай табліцы лігі ВТБ. У Еўралізе «Хімкі» маюць у сваім актыве 7 перамог і 12 паражэнняў і размяшчаюцца на 13 месцы ў табліцы.

Галоўную небяспеку з боку хімчан у адсутнасці Шведа ўяўляе форвард Джордан Мікі, які пераехаў у Падмаскоўе наўпрост з НБА. Два сезоны ён адыграў у «Бостане» і «Маямі». Амерыканец набраў 24 ачкі ў матчы з ЦСКА, а сярэдняя статыстыка гульца 13.2 ачкі і 7.4 падборы.

Наша каманда адправілася ў Маскву без цэнтравога Аляксандра Семенюка, які працягвае аднаўляцца пасля невялікага пашкоджання.

Матч «Хімкі» - «Цмокі» пачнецца заўтра ў 15.00 па мінскім часе. Прамая трансляцыя будзе на сайце Лігі.