Беларусь саступіла Партугаліі



Партугалія - Беларусь – 75:57 (14-12, 25-11, 17-6, 19-28)
Самыя рэзультатыўныя:
Зб.Партугаліі: Францыска Амарантэ (14), Дыёга Вентура (13+6 падбораў+6 перадач)
Зб.Беларусі: Уладзіслаў Блізнюк (12+5 перадач), Дзяніс Вікенцьеў (12+6 падбораў)

Зборная Беларусі здабыла першую паразу ў перакваліфікацыі да Чэмпіянату Свету 2023.

Гульня пачалася вельмі безвыніковым адрэзкам: за 3 хвіліны на дваіх супернікі набралі ўсяго 2 пункты. Праўда, яны былі на ліку зборнай Партугаліі.

Нядрэнна ўвайшоў у гульню дэбютант зборнай Уладзіслаў Блізнюк. Абаронца ў патрэбны момант трапіў з перыметра, не дазволіўшы намінальным гаспадарам уцячы далёка наперад. Але гэта ўсё адно здарылася. У другой чвэрці беларусы праваліліся ў абароне і дазволілі суперніку набраць 25 пунктаў, тады як самі штораз не траплялі ў кош. Да вялікага перапынку наша каманда адставала на 16 ачкоў.

Катастрафічнай? для Беларусі стаў трэці гульнявы адрэзак, у якім яны набралі ўсяго 6 ачкоў, прапусціўшы 17 у свой кош. І ўсё ж у апошняй чвэрці падапечныя Расціслава Вергуна здолелі паказаць сваю гульню: на старце здзейснілі міні-рывок 6-0. Упершыню ў гэтай сустрэчы яны дамінавалі ў фарбе і тройчы ўразілі кольца з перыметра, што дазволіла ўпэўнена выйграць асобна ўзятую чвэрць і скараціць выніковае адставанне.

Адзначым, што адным з самых дзейсных гульцоў у камандзе стаў дэбютант Уладзіслаў Блізнюк. Ён дапамог камандзе 12 ачкамі і 5 дзейснымі перадачамі.

Статыстыка матча

Фота: ФІБА