Беларуская вікторыя ў Таліне



Самыя рэзультатыўныя
«Калеў»: Кайл Віналес (28+4 падборы+6 асістаў), Айгарс Шкеле (16+2 падборы+3 асісты), Янары Ёэсаар (10)
«Цмокі-Мінск»: Роберт Лоўры (20+4 падборы +6 асістаў), Максім Салаш (17+2 падборы+2 асісты), Алекс Гаўрылавіч (14+9 падбораў)

Трэнерскі штаб «Цмокаў» пачаў матч у сталіцы Эстоніі непрывычной пяцёркай. З першых хвілін на паркеце з'явіліся Лоўры, Трасцінецкі, Пустагвар, Белянкоў і Верамеенка.

Мінчане крыху страцілі кантроль на старце дзесяціхвілінкі. Гэта вылілася ў рывок эстонскай каманды, аўтарам якога стаў Кайл Віналес. Ён прынёс 7 з 9 набарнных у гэтым адрыве ачкоў. Але як толькі мінчане знайшлі свой рытм і змаглі выключыць з гульні не толькі Віналеса, але і снайпераў накшталт Шкеле, справы наладзіліся.
Гаўрылавіч і Салаш, якія ўвайшлі з лаўкі, сваімі рэзультатыўнымі дзеяннямі дазволілі скараціць адставанне да 1-2 атак – 20:24.

А ў наступнай чвэрці мінчане былі такія паспяховыя ў абароне, што першыя ачкі «Калеў» набраў толькі да сярэдзіны дзесяціхвілінкі. Адразу пасля рыўка гасцей 12-0. Эстонцы не знайшлі дзюру ў абароне і адзначыліся толькі 7 пунктамі ў гэтым адрэзку. Да вялікага перапынку «Цмокі» вялі «+9».

Можна меркаваць, што было ў апранальні «Калева» у 15-хвіліннай паўзе, але, здаецца, больш за ўсё ўказанняў атрымаў Віналес. Амерыканец вярнуў сваю каманду ў гульню, набраўшы за 10 хвілін 12 ачкоў. Ад перавагі мінчукоў засталося толькі 2.

Але ўсё вырашылася не ў наступныя 10 хвілін, а на апошняй хвіліне, калі Аляксей Трасцінецкі ўпэўнена паклаў у кош з далёкай дыстанцыі. Эстонцы звярнуліся да тактычных фолаў, спрабуючы выратаваць сітуацыю, але гэта не спрацавала. «Цмокі» якасна выканалі штрафныя і ўтрымалі пераможную розніцу ў ліку – 84:79!

Роберт Лоўры стаў галоўным скорарам нашай каманды. Амерыканскі абаронца ў гэтай сустрэчы набраў 20 ачкоў (кідкі з гульні – 8 з 14), аддаў 6 рэзультатыўных перадач і зрабіў 4 падборы. Трэба адзначыць і гульню Аляксея Трасцінецкага, чые паспяховыя дзеянні на перыметры, шмат у чым дазволілі здарыцца такой чаканай перамозе над 5 камандай лігі.

Наступны матч у Адзінай Лізе ВТБ для нашай каманды адбудзецца праз 2 тыдні супраць «Зялёнай Гуры».

«Калеў» - «Цмокі-Мінск» - 79:84 (24-20, 7-20, 27-20, 21-24)
«Цмокі-Мінск»: Салаш (17+2 падборы+2 асісты), Белянкоў (0), Міркавіч (5+9 асістаў), Гаўрылавіч (14+9 падбораў), Лоўры (20+4 падборы +6 асістаў), Лютыч В (8+3 падборы), Трасцінецкі (12), Пустагвар (3), Верамеенка (5+7 падбораў), Барнэт (0