Беларускі ў Фінале чатырох



Cамые рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Вікторыя Гаспер (18+8 падбораў), Даніэль Макрэй (18+9 падбораў).
«Пьяшцянскі чайкі»: Марціна Мацейчыкава (15), Джэсіка Любін (13).

Ход гульні
Гульня, што мае ключавое значэнне ў вызначэнні ўдзельніка фінальнай стадыі ЕЖБЛ, пачалася ў невысокім тэмпе. Суперніцы быццам правяралі пільнасць адзін аднаго. «Чайкі», усыпіўшы, такім чынам пільнасць гаспадынь здзейснілі міні-рывок 6-0 і захапілі лідарства.

Але Ала Мураўская была выяўна не згодна з такім становішчам спраў і прынесла сваёй камандзе 7 ачкоў запар. «Цмокі» захапілі ініцыятыву і пачалі ўцякаць наперад. Да вялікага перапынку наша каманда адарвалася на 12 ачкоў. Пры гэтым каманда Андрэя Ваўлева паказвала даволі варыятыўную гульню, атакуючы з далёкай і сярэдняй дыстанцыі. Пад шчытамі, як заўсёды, адпрацоўвала Вікторыя Гаспер.

Другая палова сустрэчы атрымалася менш рэзультатныўнай. Аднак, калі ў першай сустрэчы суперніцы скончылі гульню з лікам 55:55, то сёння наша каманда «прабіла» гэту адзнаку да канца трэцяй чвэрці. Дарэчы, на апошні адрэзак сіл не засталося ў абедзвюх каманд: гульцы часта памыляліся, а самаму рэзультатыўнаму гульцу чэшскай каманды Марціне Мацейчэкавай і ўвогуле давялося сесці на лаўку з-за перабору персанальных заўваг.

67:52 і «Цмокі» ідуць у фінальную частку еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі.

Лічба
7 асістаў зрабіла ў гэтай сустрэчы Ала Мураўская.

Статыстыка гульні