Беларусы - лідары сваё групы



Самыя рэзультатыўныя:
Максім Салаш – 19 ачкоў і 5 падбораў
Віталь Лютыч – 13 ачкоў і 5 падбораў
Уладзімір Верамеенка – 8 ачкоў, 8 падбораў і 4 асісты


Матч з Партугаліяй атрымаўся куды больш напружаным чым з Кіпрам. Шчыльнае змаганне развярнулася на паркеце з першых хвілін сустрэчы. Супернікі гулялі ў кантактны баскетбол і шмат працавалі ў абароне: ніводная з каманд не змагла пераадолець планку ў 20 ачкоў за чвэрць у першай палове сустрэчы. Але ў гэтым, у чарговы раз шмат у чым ключавым кампаненце, беларусы глядзеліся ўпэўненей. Плюс гаспадары дамінавалі пад сваім шчытом (17 супраць 10 за першую палову). Усё гэта дазволіла ім захапіць невялікую перавагу да вялікага перапынку – 34:29.

І ўсё ж, Партугалія ўпіралася: у яе нават атрымалася скараціць адставанне да «-1», але ў важны момант пад сірэну Яўген Белянкоў трапіў трохачковы кідок.

А ў апошняй чвэрці беларусы проста вынеслі суперніка 19-8. Чырвона-зялёныя здабылі другую запар перамогу (72:56) і ўзначалілі сваю групу. Адзначым, што адным з самых важных гульцоў на паркеце стаў Максім Салаш, які набраў 19 ачкоў. Шмат працы прарабілі цэнтравыя Уладзімір Верамеенка і Арцём Парахоўскі, якія здзейснілі на дваіх 17 падбораў.