Без шанцаў для «Алімпіі»



Самыя рэзультатыўныя:
Рэйчал Тэрыёт - 24 ачкі, 7 падбораў і 11 асістаў
Адэра Чыдом - 21 ачко, 14 падбораў і 3 асісты
Ксенія Вабішчэвіч - 9 ачкоў, 2 падборы і 3 асісты

Жаночая каманда «Цмокі-Мінск» здабыла ўпэўненую перамогу над гарадзенскай «Алімпіяй» – 70:45.

В Гродна нашы дзяўчыны адправіліся без зборніцы Вікторыі Гаспер. Прапускала гульню і Ленка Бартакова. Асноўнай ударнай сілай каманды Андрэя Ваўлева сталі Рэйчал Тэрыёт і Адэра Чыдом. Пад шчытамі нядрэнна спраўлялася і Кацярына Рыбалка (10 падбораў). Гаспадыні лідаравалі толькі першыя 4 хвіліны сустрэчы. Але дакладныя кідкі з перыметру Алы Мураўскай і Ксеніі Вабішчэвіч і ўпэўненыя дзеянні ў «фарбе» Адэры Чыдом дазволілі мінчучкам перахапіць ініцыятыву. Да вялікага перапынку «Алімпія» адставала на 9 ачкоў.

Але сапраўднай катастрофай для нашых суперніц стаў трэці гульнявы адрэзак, за які ў іх атрымалася набраць толькі 6 ачкоў: гэта Надзея Надзежка і Юлія Васілевіч па разе трапілі з дугі. Апошняя чвэрць стала толькі фармальнасцю. «Цмокі» даціснулі суперніц і павезлі дамоў чарговую перамогу.

Статыстыка матчу