Без Верамеенкі саступілі «Зеніту»



«Зеніт» - «Цмокі-Мінск» 104:73 (24-23, 32-15, 23-17, 11-14)
Самыя рэзультатыўныя:
«Зеніт»: Осцін Холінс (17+2 падборы), Кевін Пангас (14+8 перадач)
«Цмокі-Мінск»: Крыс Клайбарн (18+6 падбораў +3 перадачы), Максім Салаш (17+6 падбораў), Роберт Лоўры (17+6 перадач)

Напярэдадні матча стала вядома, што не выйдзе на паркет Уладзімір Верамеенка. У адсутнасці дасведчанага цэнтравога ў старце з'явіўся Клаўса Чаварс.

«Цмокі» добра правялі стартавы адрэзак. Салаш, Клайбарн і Белянкоў паспяхова «грузілі» кош суперніка з перыметра і з сярэдняй лініі. Госці татальнае лідаравалі па кідках з гульні, але занадта часта парушалі правілы. Гэта дазволіла Піцеру 16 раз за 10 хвілін падысці да лініі штрафу.

Перабор персанальных заўваг адбіўся ў наступным адрэзку. Наша пярэдняя лінія нічога не магла супрацьставіць габарытнаму Артурасу Гудайцісу. Безвыніковыя атакі дазволілі Піцеру арганізаваць рывок 12-0. Дырыжаваў працэсам канадскі разыгрываючы Кевін Панагас, які адзначыўся 3 дакладнымі далёкімі кідкамі.

У мінчан не атрымалася перахапіць кантроль за гульнёй у другой палове. Былі асобныя якасныя адразкі, як прыкладам, міні-рывок 5-0 у выкананні Крыса Клайборна, але ў цэлым, дамінаванне гаспадароў было безумоўным. Гэта вылілася ў выніковыя 104:73 на карысць «Зеніту».

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
-У нас не атрымалася перашкодзіць суперніку скарыстаць свае моцныя бакі. Абсалютна заслужана «Зеніт» давёў сваю перавагу да перамогі.
Можна шукаць шмат прычын адбытага. Пэўна што, супернік дзеяў больш агрэсіўна, прымушаючы нас фаліць: у першай палове быў 21 штрафны. З улікам таго, што ў нас бракавала аднаго з ключавых гульцоў усярэдзіне, яны даволі якасна скарысталі сваю перавагу і давялі гульню да патрэбнага для сябе выніку.

Самым рэзультатыўным гульцом у складзе мінчан стаў Крыс Клайбарн -18 ачкоў, 6 падбораў і 3 перадачы. Іншая статыстыка:
stats

Фота: бк «Зеніт»