Бранка Міркавіч – удзельнік конкурсу трохачковых



Адзіная Ліга ВТБ абвясціла ўдзельнікаў конкурсу трохачковых кідкоў, які пройдзе пасля 1-й чвэрці Матчу Усіх Зорак на «ВТБ Арэне» 16 лютага:

Максім Грыгор'еў («ПАРМА») – 47,4% адсотак траплення з трохачковай дыстанцыі ў Адзінай Лізе ВТБ.

Віталь Фрыдзон («Лакаматыў-Кубань») – 38,9% у Адзінай Лізе ВТБ, 50,0% — у Еўракубку.

Малькальм Хіл («Астана») – 41,5% у Адзінай Лізе ВТБ.

Бранка Міркавіч («Цмокі-Мінск») – 40,5% у Адзінай Лізе ВТБ, 37,3% — у Еўракубку.

Конкурс снайпераў пройдзе па класічнай схеме. У кожнага ўдзельніка будзе адна хвіліна, каб прайсці пяць стоек, у кожнай з якіх будзе па 5 мячоў (4 звычайных, 1 – «манібол», каштоўнасць якога два ачкі). У фінал конкурсу выходзяць 2 лепшыя снайперы, якія паміж вызначаць пераможца конкурсу. Пры роўных выніках праводзіцца тай-брэйк, які працягнецца 24 секунды.

Фота: Адзіная Ліга ВТБ