Бранка Міркавіч пакідае каманду



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і разыгрываючы Бранка Міркавіч спыняюць супрацу па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта.

Вяртанне Бранка ў стан «Цмокаў» стала сапраўдны падарункам для многіх фанатаў каманды, бо гулец з'яўляецца ўлюбёнчыкам публікі. Наш капітан стаў адным з 2 гульцоў, які не прапусціў ніводнай сустрэчы ў бягучым сезоне. У Кубку-ФІБА серб выходзіў на паркет у 14 матчах з сярэдняй статыстыкай 11.3 ачкі, 3 падборы і 4.5 перадачы за 27.5 хвілін. У Адзінай Лізе ВТБ Міркавіч правёў 19 матчаў з паказнікамі 11.2 ачкі, 1.5 падборы і 4.9 асіста.

Мы дзякуем Бранку за сезон і яго ўклад у агульнакамандную справу. Жадаем яму поспехі і ў гульнявой кар'еры і, магчыма, у адзін дзень, і на трэнерскім мастку.