Бранка вяртаецца



Сербскі гулец Бранка Міркавіч і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» дамовіліся пра супрацу.

Бранка добра вядомы мясцовым заўзятарам, бо на працягу трох гадоў выступаў за нашу каманду. А ў сезоне 2016/2017 серб прыняў прапанову ад эстонскага «Калеву» і перабраўся ў Талін. За тры гады Міркавіч стаў не проста ўлюбёнцам эстонскай публікі, але і сапраўдным лідарам каманды.

У бягучым сезоне абаронца правёў 29 матчаў у Адзінай Лізе ВТБ. Сярэдняя статыстыка гульца за 30 хвілін на пляцоўцы – 12.5 ачкоў, 5.3 перадачы, 2.6 падборы. Апроч таго, Бранка стаў MVP фіналу эстонскага чэмпіянату.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Рады абвясціць, што Бранка Міркавіч вяртаецца ў Мінск. Бранка правёў мінулы сезон на высокім узроўні, і мы ўпэўнены, што ён здольны дэманстраваць такую якасць гульні яшчэ шмат сезонаў.

Прыемна ўсведамляць і той факт, што гулец сам хоча быць з намі і весці каманду да новых перамог. Мы ведаем стаўленне Бранка да нашага гораду і клубу. А з улікам курсу на амаладжэнне ўпэўнены, што яго досвед і лідарскія якасці дапамогуць партнёрам на пляцоўцы.