Бронзавы баскетбол 3x3



У панядзелак на Palova Арэне адбылася фінальная развязка паміж мужчынскімі і жаночымі камандамі па баскетболе 3х3. Наўрад ці ў многіх адважных фантазіях нашы каманды здзяйснялі той цуд, які мы ўбачылі сёння на пляцоўцы. На шляху да паўфіналу жаночая каманда пакінула за бортам зборную Нідэрландаў. Яшчэ большы подзвіг здзейснілі падначаленыя Дзмітрыя Калтунова – магутная перамога над сербамі варта фіналу кожнага турніру.

Вось, што сказаў прэс-службе БФБ Сяргей Вабішчэвіч пасля гэтай сустрэчы:
Сёння мы правялі, мабыць, адзін з самых важных матчаў у сваёй кар'еры ў баскетболе 3х3. Перамагчы Сербію ды яшчэ іна роднай пляцоўцы, пры падтрымцы сваіх трыбун - гэта неверагодныя эмоцыі і пачуцці. Задаволены, што змаглі парадаваць заўзятараў і працягнуць змаганне за ўзнагароды.

На жаль, радасць ад перамог была нядоўгай: паўфіналы нашы каманды сінхронна прайгралі. У матчы з эстонкамі Марына Івашчанка была блізкая да таго, каб зацягнуць сваю каманду ў фінал, але двойчы не трапіла са штрафу. Мужчыны і ўвогуле давялі сваю сустрэчу з Латвіяй да авертайму, дзе ледзь удачлівей апынуліся госці.

Калі сіл ужо не заставалася, а суперніцы выглядалі больш грознымі, падначаленыя Юрыя Ваўка нагадалі, што здзейснілі на гэтым чэмпіянаце не адзін маленькі цуд. Дзяўчыны не проста дацярпелі, а датэрмінова выйгралі гэту сустрэчу. Гэта наша мініяцюрная Насця Сушчык здзейсніла дакладны двухачковы кідок. Наталля Дашкевіч, Дар'я Магаляс, Марына Івашчанка, Анастасія Сушчык пад кіраўніцтвам Юрыя Ваўка сталі бронзавымі прызёрамі Другіх Еўрапейскіх гульняў.

Sushchik


Беларускія мужчыны паўтарылі поспех дзяўчын. З першых хвілін наша каманда захапіла ініцыятыву і не пераставала кантраляваць ход сустрэчы. А пры ліку 19:15 палякі сфалілі на Сяргее Вабішчэвічы, якіх спакойна прысудзіў нашых заходніх суседзяў. Дарэчы, адзначым, што капітан правёў турнір са зламаным носам. Андрэй Рагазенка, Мікіта Мешчаракоў, Максім Лютыч, Сяргей Вабішчэвіч пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Калтунова і і Эдмундса Валейка дораць нам неверагодныя эмоцыі і чарговыя медалі ў скарбонку!