Брыён Раш сыходзіць з «Цмокі-Мінск»



Амерыканскі абаронца Брыён Раш пакідае рады «Цмокаў» па заканчэнні кантракта. Раш прыйшоў у клуб у сярэдзіне сезону і правёў у Адзінай Лізе ВТБ 15 матчаў, у якіх набіраў 5.9 ачкоў, 0.3 падбору, 1.7 дзейсныя перадачы. У нацыянальным чэмпіянаце гулец выходзіў на паркет у 6 матчах і набіраў у сярэднім 12.8 ачкоў, 4 падборы і 2.3 рэзультатыўных перадач.

Мы дзякуем Бры за час у «Цмоках» і жадаем поспеху ў далейшай кар'еры!