Чарговая перамога дзяўчат



Самыя рэзультатыўныя: Ірына Венская (20 +1 падбор +3 асісты), Кацярына Рыбалка (19 +10 падбораў +3 асісты), Рэйчал Тэрыёт (13 +5 падбораў +3 асісты)

Андрэй Ваўлеў працягвае ратацыю складу сваёй каманды ў матчах нацыянальнага чэмпіянату. Так, у матчы супраць брэсцкай «Вікторыі» мы не ўбачылі Адэру Чыдом і Алу Мураўскую, хоць апошняя і значылася ў заяўцы.

У першай палове сустрэчы наша каманда дазволіла гасцям набраць толькі 13 ачкоў, фактычна зняўшы ўсе пытанні па пераможцу ў гэтай сустрэчы.

Пры такім становішчы спраў «Вікторыя» змагла расслабіцца і выдаць нядрэнную трэцюю чвэрць, набраўшы 21 ачко. Але ўжо ў заключным адрэзку гульня зноў пайшла па плане мінчанак, якія «прабілі» 100-очковую адзнаку за 3 хвіліны да канца сустрэчы.

105: 48 на карысць «Цмокі-Мінск», а Кацярына Рыбалка запісвае ў свой актыў дабл-дабл з 19 ачкоў і 10 падбораў.

Статыстыка матчу