Чарговы разгром



«Рубон» - «Цмокі-Мінск» 48:113 (14-27, 11-27, 9-39, 14-20)
Самыя рэзультатыўныя:
«Рубон»: Канстанцін Сацук (11+3 падборы), Руслан Пішчэйка (7+4 падборы)
«Цмокі-Мінск»: Крыс Клайбарн (25+6 падбораў +4 асісты), Томс Лейманіс (20+6 падбораў +9 асістаў), Максім Салаш (15+7 падбораў), Яўген Белянкоў (13+5 падбораў +2 асісты)

У другі гульнявы дзень наша каманда сустракалася са знякроўленым па ходзе міжсезоння «Рубонам». Адсутнасць лідараў на паркеце кідалася ў вочы: гульцы гразлі ў нашай абароне, і не разумелі адзін аднаго, аддаючы мяч у нікуды. Менш чым за 5 хвілін перавага «Цмокаў» стала двухзначнай, а да вялікага перапынку наша каманда «прабіла паўсотні».

«Цмокі» працягнулі дамінаваць і ў другой палове, дэманструючы ўвесь арсенал сваіх магчымасцяў. Томс Лейманіс не толькі «паклаў» 5 з 7 з перыметра, але і аддаў 9 рэзультатыўных перадач. Крыс Клайбарн паспяхова прахадзіў пад кош, а нашы вялікія прарабілі шмат чарнавой працы.

Усе 12 гульцоў у складзе мінчан адзначыліся набранымі ачкамі, а каманда адзначылася разгромнай перамогай - 113:48.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
Пазітыўны момант сённяшняй сустрэчы, што атрымалася даць гульнявы час усім. Асноўныя гульцы атрымалі добры аб'ём нагрузкі, а маладыя хлопцы мелі магчымасць у гульнявой сітуацыі праявіць сябе.
Але паўтару сваю ўчорашнюю думку, што самае галоўнае -дадаваць у якасці сваёй уласнай гульні. Ёсць над чым працаваць і калі мы будзем раз ад разу гуляць лепш, то на узроўні беларускага чэмпіянату мы павінны мець перавагу».

У нядзелю ў 14.30 адбудзецца апошняя гульня фінальнай часткі чэмпіянату, па выніках якой стане вядома лепшая каманда краіны сезона 2019/20.