«Цмокі» cаступаюць «Барысфену»



«Цмокі» падышлі да аднаго з самых важных супрацьстаянняў не ў самай лепшай форме: з-за пашкоджанняў выбылі Андрэй Стаброўскі, Яўген Белянкоў і Цімафей Еўсіевіч. А Данііл Барысевіч хоць і лічыўся ў заяве, але з-за пашкоджання носа змушаны быў сядзець на лаўцы. У такой сітуацыі трэнерскі штаб змушаны быў выпусціць на пляцоўку Андрэя Рагазенку, які яшчэ не цалкам аднавіўся пасля пералому пальца правай рукі.

Самыя рэзультатыўныя
«Барысфен»: Бенджамін Дуду (16+7 падбораў), Вадзім Пракапенка (15+9 падбораў).
«Цмокі-Мінск»: Іван Аладка (19), Уладзіслаў Блізнюк (12).

Ход гульні
З першых хвілін сустрэчы мінчукі упусцілі рывок суперніка (9-0), адыграць які ў першай палове не атрымалася. Пры гэтым у нашай каманды катастрафічна не ляцела з-за дугі: з 12 спроб дакладнай апынулася толькі адна. Ратавала сітуацыю толькі тое, што у «Барысфена» гэты паказнік быў не лепей – 2 дакладныя кідкі.

У другой палове сустрэчы магілёўцы дадалі агрэсіі ў сваёй гульні, змушаючы нашу каманду ўсё часцей памыляцца.  «Цмокі» мелі праблемы і на падборы, усё часцей дазваляючы суперніку набіраць ачкі другога шанцу. Да апошняй чвэрці стала бачна, наколькі трэнерскаму штабу бракуе даўжыні лаўкі.  І ўсё ж у чацвёртай дзесяціхвіліцы падначаленыя Дзмітрыя Калтунова змаглі праявіць характар, саступіўшы толькі 4 ачкі.  

55:77 (6-16, 17-17, 13-21, 19-23) і рэзерв размяшчаецца на другім месцы па выніках першага этапу рэгулярнага сезону.

Лічба
Па 16 перамог і 2 паразы запісалі на свой актыў рэзервовыя «Цмокі» і магілёўскі «Барысфен».

Статыстыка матчу