«Цмокі» і «Чайкі» не вызначылі наймацнейшага



Самыя дзейсныя
«П'яшцянскі чайкі»:: Рэбэка Мікуласікава (16), Джэсіка Любін (15).
«Цмокі-Мінск»: Даніэль Макрэй (19+9 падбораў), Вікторыя Гаспер (16+9 ачкоў).

Ход гульні
Першая палова сустрэчы выдалася для суперніц вельмі няроўнай. У першай чвэрці мінчанкі захапілі ініцыятыву, аформіўшы 13-0 рывок. Пасля такога старту гаспадыні змаглі ўзяць сябе ў рукі, наладзіць абарону і адыграць 10 ачкоў, але перавага заставалася за нашай камандай. Праўда, ужо ў наступным адрэзку беларускі дазволілі «Чайкам» адыграць перавагу.

Наша каманда ўсё часцей аддавала перавагу атакаваць з-за дугі, аднак у гэтай гульні падводзіла дакладнасць – з 14 кідкоў у першай палове сустрэчы ў кошык ўпалі толькі 2.

Другая палова атрымалася адносна роўнай: у трэцяй чвэрці 2 ачкі адыгралі славачкі, а ў чацвёртай на адзін кідок ўдалай апынулася наша каманда. Выніковы лік 55:55 і вызначаць мацнейшага каманды будуць ужо ў Мінску 13 лютага.

Лічба
4 з 25 трохачковых кідкоў зацела ў нашай каманды ў гэтай гульні, што стала важным фактарам у сённяшняй нічыёй.

Статыстыка матчу